звонкі
звонкі
(прыметнік)
звонкі
1:
А ў скрыпчыную жальбу ўплятаўся нейчы звонкі галасок. (В.Ластоўскі)
Сэрца рвецца на прасторы,
Да прагалінаў лясных,
Дзе птушыным звонкім хорам
Набрынялі дні вясны. (Я.Золак)
2:
Сялянскі хлопец, які пасвіў каровы і якога за бліскучыя поспехі ў вучэнні вясковы ксёндз хацеў паслаць вучыцца і меркаваў на сваё месца, раптам адкрыў у сабе звонкі і чысты, як крыніца, талент песнятворцы. (У.Караткевіч)
Іскрамётны, трохі нават звонкі снег сухім пылам пасыпаўся на іх з галін. (У.Караткевіч)
Край азёраў і крыніц,
Поўны цудаў, таямніц.
Нівы, звонкія лясы,
Пахнуць мёдам верасы. (А.Дзеружынскі)
У Беларусі ясныя вочы,
Многа любові ў грудзях:
Звонкае поле, звонкія сосны,
Звонкі і сонечны шлях. (П.Броўка)
Łacinka: zvonki
Сынонімы: 1: гучны
Пераклады
Расейская (rus): 1: звонкий; голосистый