шыпшына

шыпшына   (назоўнік ж)

шыпшына -ны

бат. кустовая расьліна з буйнымі простымі (немахровымі) ярка-чырвонымі кветкамі і са сьцяблом, якое пакрытае калючкамі.

Цвілі па чарзе: спачатку чарэмшына, потым бэз, потым язмін, потым шыпшына... (І.Грамовіч)

Шыпшына - продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя. (Беларусь)

Поруч з ёю, пад расою зіхаціць шыпшына. (М.Багдановіч)

Łacinka: šypšyna
Нарматыўны правапіс: шыпшына
Сынонімы: дзікая ружа

Пераклады

Ангельская (eng): 1: wild rose; 2: rose hips
Расейская (rus): шиповник