спакваля
спакваля
(прыслоўе)
спакваля
Спакваля, марудна вяртаўся Захар з тае дзівоснае прасторы і зноў, як бы нанова, адкрываў сабе свет. (А.Савіцкі)
Спакваля змрок затуліў пакой, толькі ўсё яшчэ бялела ля парога печ ды шарэлі вокны. (В.Быкаў)
Вялікая і сьвятая зямля Сонцам раны залечвала без пакут, Спакваля. Залівалася краскамі, што даўно не цьвілі, Найчысьцюткімі зернямі засявала палі І, расой ападаючы на суквецьці бяроз, Песьняй жаўранкаў славіла дзіўны свой лёс. (К.Кірэенка)
Łacinka: spakvala
Нарматыўны правапіс: спакваля
Сынонімы: 1: паволі; памалу; 2: паступова
Пераклады
Расейская (rus): 1: исподволь; полегоньку; 2: постепенно