Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.
Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.
Практычная заўвага сялян, каб снасьць заўсёды на пару была гатовая. Прыказваюць таму, у каго няма ніякіх запасаў, а які бярэцца за падрыхтоўку толькі тады, калі трэба із снасьці карыстацца.
Łacinka: Rychtuj letam sani, a zimoj kalosy.
Сынонімы: 1. Ладзь калёсы зімою, а сані летам. 2. На сьвята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму.