прыкры

прыкры   (прыметнік)

прыкры

1: горкі
Доўга смактаў я пустыя грудзі, змогшыся, кідаў смактаць, плакаў і ізноў прымаўся за трудную працу. Маці абсыпала мяне пацалункамі, і на мой тварок і рукі сыпаліся буйныя, гарачыя слёзы. У канцы праца мая дала рэзультаты: я пачуў на языку нейкі гарачы плаў і сквапна глытаў яго. Праўда, плаў гэны меў прыкры, горка-салёны смак, каторы мне пёк у горле, але я ўцішаў ім свой голад. (В.Ластоўскі)

2: абыдлівы, непрыемны
А то перакурваючы на падворку, пачыналі нясьпешныя размовы пра прыкрыя няспраўнасьці сваіх “Запарожцаў” ці пра бензін. (В.Быкаў)
Упершыню за ранак Памазок перавёў дух i ўжо стаў забывацца на прыкрае здарэньне. (В.Быкаў)

Łacinka: prykry
Нарматыўны правапіс: прыкры
Сынонімы: 1: горкі; 2: абрыдлівы; нялюбы; непрыемны; агідны

Пераклады

Расейская (rus): 1: горький; приторный; 2: неприятный; противный