прыкрасьць

прыкрасьць   (назоўнік ж)

прыкрасьць -сьці; мн. -сьцяў

1:
...Ступак мусіў падацца ў свае цёмныя закуткі, шукаць струбцыну. Стоячы пасярод гаражу, Аляксей пытаўся: “А што гэта — вяроўка ў вас?” — “Ды так, прывязваў нешта”, — схлусіў гаспадар замагільным голасам, бы вяртаючыся з таго сьвету. Пасьля, як хлопец пайшоў, ранейшая рашучасьць яго і зусім зьнікла, засталася толькі ўсеадольная прыкрасьць. (В.Быкаў)
Фрузына патупіла вочы. — Ну... А ты што? Што ты сказала? — А што мне было казаць? Сказала, што прыходзіш... — Дурніца! — Пархомаў з прыкрасцю шпурнуў на зямлю анучу. Потым патаптаўся на месцы, узняў на яе раззлаваныя вочы. — Хіба так можна? Эх, ты!.. (В.Быкаў)
– Гасі ліхтар, – сказаў Вольке. – Перастраляюць, як сабак. – Наўрад ці ў іх была зброя, – сказаў Буткевіч. – Гэта ж кніганошы. – Усё адно. Толькі калі адышліся далёка і зноў мінулі балота, Вольке з прыкрасьцю крэкнуў: – Не здагадаліся. (У.Караткевіч)

2:
Па дарозе з-за вугла паўразбуранага дома, дзе я так ганебна пляснуўся з ровара, хутка праімчаў знаёмы трафейны “хорх”, на якім езьдзіў наш “сьмершавец”, і я з прыкрасьцю падумаў: чаго ён тут гойсае? Хоць вайна канчаецца, а гэтым няма спакою, усё нешта шчыруюць, уведваюць, мабыць, нешта камусь рыхтуюць. (В.Быкаў)
Нейкая таўстуха кінулася на Яноўскага: – Прыгарні ж ты мяне, красунчык. Ён з прыкрасцю адмахнуўся, выйшаў у калідор і пайшоў да выхаду. (У.Караткевіч)

3: дакучлівасьць

Łacinka: prykraść
Нарматыўны правапіс: прыкрасць
Сынонімы: непрыемнасьць

Пераклады

Расейская (rus): 1: досада; 2: неприятность; 3: приторность; 4: докучливость;