просьба

просьба   (назоўнік ж)

просьба -ы

Зварот да каго-небудзь з заклікам задаволіць якія-небудзь патрэбы, жаданьні.

Прыйшоў чалавек да Маслячка – калі ласка, заходзь у кабінет, як у сваю хату, выкладвай свае патрэбы, скаргі або просьбы. (М.Пянкрат)

Сыч сказаў, што ён паслаў ліст у абком партыі з просьбай, каб яму дазволілі пакарыстацца захаванай ім машынай яшчэ тыдзень. (Паслядовіч)

Павесьце яго, пане, на клёне перад акном нашай хаты. [Пан Яндрыхоўскі:] Гэту просьбу я з прыемнасцю выканаю. (Крапіва)

Łacinka: prośba
Нарматыўны правапіс: просьба
Сынонімы: 1: (афіц.) прашэнне; 2: (назольная просьба) дакука

Пераклады

Расейская (rus): просьба