Правілы карыстаньня

Правы карыстальнікаў

BelMova.org устрымвае правы забараніць аўтарызацыю любому.

Дадатак зьмен Слова/Выраз

Перад тым як дадаваць новае слова ці выраз калі ласка праверце што слова/выраз ўжо не існуе ў слоўніку пры дапамозе пошуку.

Часьціны мовы

Калі ня ўпэўненыя якую часьціну мовы пазначыць дзеля слова, зьвяртайцеся на гэтую старонку дзеля ўдакладненьня.

Назоўнікі і лік

Як ў звычайных слоўніках уводзьце словы толькі ў адзіночным ліку і дадавайце множны лік ў полі азначэньне. Толькі словы ў якіх няма адзіночнага ліку могуць быць уведзеныя як асобны артыкул. Прыклад: нажніцы.

Слова/Выраз

  • Калі ласка пішыце галоўны выраз толькі клясычным паравапісам.
    Стандартовы ці нарматыўны паравапіс уводзьце ў поле Нарматыўны паравапіс.
  • Слова ці выраз павінна пісацца малымі літарамі калі яно звычайна пішацца так усярэдзіне сказа. Пішыче слова з вялікай літары толькі калі яно пішацца так ва ўсіх абставінах. Прыклад: Афрыка, Чылі. Пішыце выразы зь вялікай літары толькі калі яны зьяўляюцца поўным сказам і па іньшаму ня ўжываюцца.

Лацінка

Правапіс паводле сучаснага стандарту лацінкі.

Азначэньне

Калі ласка ўводзьце толькі выраз ў поле Выраз і слова ў поле Слова Дадатковую інфармацыю, клясыфікацыю і прыклады ўжыткаў дадавайце ў поле Азначэньне.

Пераклады словаў на іншыя мовы

  • Мэта гэтага праекту - дакумэнтаваць дакладныя адпаведнікі беларускіх словаў і выразаў на іншых мовах. Калі ласка дадавайце толькі пераклады словаў/выразаў якія вы дасканала ведаеце зьяўляюцца найлепшым адпаведнікам беларускаму слову/выразу. Пераклады праз слоўнікі іншыx моў не дазваляюцца. Напрыклад, калі вы ведаеце ангельскі адпаведнік беларускаму слову, але ня ведаеце гішпанскага, не дадавайце гішпанскі пераклад які вы знайшлі ў Ангельска-Гішпанскім слоўніку.
  • Пaдзяляйце словы ў перaклaдзе кропкай з коскай
    Узор: angry; mad; irked; furious
  • Кaлі словa мaе некaлкі знaчэньняў уводзьце перaклaды пaводле узору:
    1: (знaчэньне) словa1; словa2; 2: (знaчэньне) словa1; словa2; словa3

Пераклад на ангельскую мову

  • Уводзьце ў поле Ангельская Мова толькі інтэрнацыянальны ці стандартовы правапіс, г. зн. правапіс заснованы на базе Амэрыканскага правапісу, а ні Брытанскага.
    Брытанскі правапіс уводзьце ў поле Брытанская Ангельская.
  • Калі правапіс аднолькавы ў дзьвух стандартах, уводзьце яго толькі ў поле Ангельская, пакідайце Брытанская Ангельская поле пустым.

Пераклад на нямецкую мову

  • Абавязкова дадавайце артыклі der/die/das да нямецкіх назоўнікаў.
    Узор: der Hocker
  • Пішэце слова ў адпаведнасьці да дзьвух нямецкіх правапісаў (alte Rechtschreibung / neue Rechtschreibung), падзяляйце два правапісы ўкосьніцаю
    Узор: großartig / grossartig

Пераклад на французкую мову

  • Абавязкова дадавайце артыклі la/le/les да французкіх назоўнікаў.
    Узор: la vanille

Правілы дадаваньня гісторыі зьмяненьняў

Калі ласка ўжывайце поле Нататкі дзеля ўдакладненьня вашых паправак калі патрабуецца, каб паведаміць іньшым аўтарам ў чым яны зрабілі памылку ці чаму вашая вэрсыя ёсьць болей дасканалай.