подых

подых   (назоўнік м)

подых -у

  1. лёгкі, слабы парыў (ветру); рух паветра.

    Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвеньня. (Дуброўскі)

    Пералівалася пад подыхам ветру хвалямі густая азіміна. (І.Шамякін)

    І подых нечуванай навальніцы
    Кранаецца даверліва шчакі.

    (С.Законьнікаў)

  2. пра набліжэньне, наступленьне чаго-небудзь.

    Было цёпла, хоць у паветры ўжо адчуваўся подых раньняй восені. (Асіпенка)

Łacinka: podych
Нарматыўны правапіс: подых
Сынонімы: 1: павеў

Пераклады

Ангельская (eng): breath
Нямецкая (deu): der Atem
Польская (pol): oddech
Расейская (rus): 1: дуновение; веяние; 2: дыхание;