песьня

песьня   (назоўнік ж)

песьня Р мн. -сень

1: невялікі паэтычны твор, які сьпяваюць (спяваецца).

Яна пачынала кволым старэчым голасам тую несмяротную песню, якой захапляліся і яшчэ будуць захапляцца мільёны сястрычак і брацікаў, мамаў і татаў, дзядуль і бабуль. (Я.Брыль)

З дзён малых,
Відаць, да смерці,
Светлым аганьком
Мне запала песня ў сэрца.

(П.Броўка)

Слова — вёскі абуджанай дар,
Песня спее ў вачах і на ўсмешцы.

(А.Пысін)

2: мэлядычныя гукі, якія нагадваюць песню.

У гэтым сонечным трапяткім блакіце звінела песня ляснога жаваранка. (А.Савіцкі)

Жураўліная песня злівалася з няўмоўчным гоманам бору. (М.Лынькоў)

3: (паэт.)

На стромкі бераг узышоў Купала,
І песня за вянкамі паплыла.

(С.Грахоўскі)

Гэта памяць — вольная песня,
Гэта памяць — звонкая воля.
Гэту памяць вякам не закрэсліць,
— Я цябе не забуду ніколі.

(В.Зуёнак)

Łacinka: pieśnia
Нарматыўны правапіс: песня
Сынонімы: 1: баляда; сьпеў; 2: сьпеў

Пераклады

Ангельская (eng): song
Расейская (rus): песня; (паэт.) песнь