пачувацца
пачувацца
(дзеяслоў)
пачувацца незак. пачуваюся, пачуваешся, пачуваецца, пачуваемся, пачуваецеся, пачуваюцца; пачуваўся, пачувалася, пачуваліся; пачуваючыся
разм. тое, што і пачуваць сябе.
Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. (Я.Колас)
Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. (К.Чорны)
Чаму я пачуваўся шчаслівым, забылася. (Лужанін)
А ў дрывотні я пачуваўся, далібог, лепей, чым прарок Іёна ў чэраве Левіяфана. (Арлоў)
Łacinka: pačuvacca
Нарматыўны правапіс: пачувацца
Сынонімы: пачуваць (адчуваць) сябе
Пераклады
Расейская (rus): чувствовать себя