разгарнуць
разгарнуць зак., што разгарну, разгорнеш, разгорне, разгорнем, разгорнеце, разгорнуць; разгарні, разгарніце; разгарнуў, разгарнула, разгарнулі; разгорнены, разгорнуты; разгарнуўшы
- расправіць, расьцягнуць што-н. згорнутае ў даўжыню або шырыню.
Вось Алёнка, самая бойкая зь пяцікласніц, паднялася на сцэну і разгарнула вышыты партрэт Леніна. (Скрыпка)
Столькі выткала маці кроснаў,
Што калі разгарнуць іх на травах росных,
То яны б увесь сьвет абнялі. (А. Астапенка) - вызваліць ад абгорткі; зьняць тое, чым было што-н. загорнута, закрыта.
Дзяўчынка села на траву, разгарнула фартух,— там былі кветкі. (Краўчанка)
Ганна Лявонаўна дастала з партфеля пакунак у жоўтай упаковачнай паперы, разгарнула яго і ахнула. (Корбан)
- раскрыць што-н. складзенае.
— А зараз пачнём урок,— Іван Сяргеевіч разгарнуў клясны журнал. (Курто)
Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру. (Паслядовіч)
- расхінуць, рассунуць што-н. у бакі; разьвесці.
Хлопец разгарнуў рукамі чарот, выбег на палянку. (Гамолка)
Задаволены Кулік разгарнуў прысак і пачаў даставаць печаную бульбу, яна прыемна пахла. (Гурскі)
- разабраць.
За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасьцель. (В.Быкаў)
- перан. зрабіць даступным зроку, як бы разаслаць перад вачамі.
А Дняпро з лясоў дрымучых
Праз мой родны край плыве.
Увабраўшы нашы рэкі,
Разгарнуў блакітны плёс.
Сьветлым поясам навекі
Наш зьвязаў братэрскі лёс. (Бялевіч) - выпрастаць, расправіць, разьвёўшы ў процілеглыя бакі.
[Стафанковіч:]— Я яшчэ .. магу разгарнуць свае плечы, я яшчэ моцна трымаю гэбаль у руках. (Чорны)
Рукі .. [Алены] навярэджаны, і яна адчувае сябе, як набітая, а назаўтра не можа рук разгарнуць. (Я.Колас)
- раскрыць, распусьціць (кветкі, лісьце).
Разгарнула пялёсткі шыпшына — ужо пяць гадзін раніцы, падняў угору галоўку жоўты адуванчык — лічы шэсць гадзін. (Хомчанка)
- спэц. начарціць на роўніцы паверхню геамэтрычнага цела.
Разгарнуць шматграньнік.
- перан. падрабязна выказаць, выкласьці, апісаць што-н.; раскрыць сутнасьць, зьмест чаго-н.
— Тады я мог бы разгарнуць і пачуцьці, і паказаць душэўныя зрухі, словам, тут бы
ў мяне ўсё разраслося вельмі шырока. (Скрыган)Тут Сымонка сваю душу
Мог прад дзедам разгарнуць. (Я.Колас) - перан. даць чаму-н. (сілам, здольнасьцям) свабодна і поўна праявіцца, разьвіцца.
Разгарнуць музыкальныя здольнасьці.
- павялічыўшы аб'ём, паглыбіўшы зьмест, зрабіць буйнейшым па жанру (літаратурны, музычны твор). Вось гэтую невялікую байку Зьмітрок Бядуля паспрабаваў разгарнуць у вялікую аповесьць. (Кучар)
- зрабіць, арганізаваць што-н. у шырокіх маштабах.
Разгарнуць будаўніцтва.
«Пераканаўшыся, што я моцна стаю на нацыяналістычных пазыцыях і зьяўляюся прыхільнікам актыўных дзеяньняў супраць Савецкай дзяржавы, Рагуля прапанаваў мне перабрацца на тэрыторыю Савецкай Беларусі, не чакаючы пачатку вайны, і разгарнуць там актыўную нацыяналістычную работу», - сьведчыў Філістовіч. (А.Лукашук)
- падрыхтаваць да дзеяньня, функцыянаваньня.
[Радыст] выбраў пад елкай высокую купіну, хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку антэну, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. (Ваданосаў)
- спэц. разьмясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак.