стальмашня
стальмашня
(назоўнік ж)
стальмашня -і
разм. стальмашная майстэрня.
От ён [Змышлевіч] тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. (Калюга)
Круглы двор — гэта і стальмашпя, дзе робяцца драбіны для калёс, палазы для саней. (Сіпакоў)
Мы з ім [Лёвачкам] пасябравалі і ўвесь час праводзілі то ў лесе, які быў недалёка, то ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. (Кухараў)
Łacinka: stalmašnia
Нарматыўны правапіс: стальмашня
Пераклады
Расейская (rus): мастерская колёсника