нябёсы

нябёсы   (назоўнік мн)

нябёсы

1: (паэт.) мн. ад "неба"

Хмара дужая, нібы грузчык,
Узваліла нябёсы на плечы.
(“Маладосць”)

Сонцу — высь і чыстыя нябёсы,
Кветцы — май і светлая раса.
(А.Пысін)

Яны ж [песні] пра мілыя і гэтакія родныя нябёсы і крыніцы срэбраводныя... (У.Карызна)

А ліўняў, цёплых, жыццядайных, якія б абмылі нябёсы і зямлю, якія б памаглі адскочыць, зарунець траве, не было зусім. (У.Карпаў)

У бляску сонца нікнуць росы;
Свяжуткі, чысценькі нябёсы.
(Я.Колас)

Асветлены спрадвечнасці нябёсы
Святым святлом Сузор’я родных моў.
(Р.Барадулін)

2: тое ж, што і рай.

Мы ведаем, што Бог справядлівы, і, калі мы пападзем на нябёсы, мы будзем знаходзіцца ў поўнай згодзе з Яго рашэннем, якім бы яно ні было.

3: вышэйшыя, боскія сілы.

Смугою шызаю, агнём Нябёсы спальваюць планету. (А.Пысін)

Łacinka: niabiosy
Нарматыўны правапіс: нябёсы
Сынонімы: 2: Эдэм; рай

Пераклады

Ангельская (eng): 1: sky, heaven; 2: heaven;