нават
нават
(часьцінка)
нават
-
Ужываецца для ўзмацненьня сэнсавай выразнасьці слоў і словазлучэньняў (ставіцца перад словамі, да якіх адносіцца).
Паветра было такое чыстае, што не мігацелі нават далёкія агні. (Карпаў)
Шчыра кажучы, новая будыніна падабалася хлопцам нават больш, чым хата. (С. Александровіч)
-
у значэньні далучальнага злучніка. Далучае члены сказа і сказы, якія выступаюць у якасьці паказчыка самай высокай ступені чаго-небудзь.
Хата-чытальня была перапоўнена. Людзі стаялі ў калідоры, нават на вуліцы каля адчыненых [акон]. (Паслядовіч)
Раптам сцішылася прырода, замерла. Нават вяз не варухнецца на беразе, нават паветра застыла. (Ваданосаў)
О І ня думай (нават) гл. думаць
Łacinka: navat
Нарматыўны правапіс: нават
Сынонімы: навет
Пераклады
Расейская (rus): даже