насоўка
насоўка
(назоўнік ж)
насоўка -і, ДМ -соўцы; Р мн. -совак
разм. невялікая хустачка, прызначаная для выціраньня носа або твару; насавая хустачка.
...Доктар Фаўст выцер сваю лысіну белакрухмальнай насоўкай. (Лойка)
І ад таго, што вельмі часта цёр [Леў Раманавіч] па ім насоўкай, лоб і шчокі балюча гарэлі. (Асіпенка)
Седзячы за сталом, бацька часта кідаў патайны позірк на такі самы, як і ва ўбогім сынавым жытле, авальны партрэт і потым доўга праціраў насоўкаю пенснэ. (Арлоў)
Łacinka: nasoŭka
Нарматыўны правапіс: насоўка
Сынонімы: насавая хустачка
Пераклады
Ангельская (eng): handkerchief; hanky (col.)
Расейская (rus): носовой платок