кормнік
кормнік
(назоўнік м)
кормнік -а
разм. кормны кабан.
Дастаўся Мальвіне ад дзядзькі — вечнага халасцяка — добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, выпеставаная малочная карова, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, вяліся куры і гусі. (Грахоўскі)
[Іван] зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку - кормнік, у другім — двое падсвінкаў. (Марціновіч)
Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасьля, узяўшы аберуч вілкі, пасунула чыгуны ў печ, бліжэй да агню. (Рыбак)
Łacinka: kormnik
Нарматыўны правапіс: кормнік
Пераклады
Расейская (rus): откормленный кабан