кардон
кардон
(назоўнік м)
кардон -ну
1: найбольш цьвёрды і шчыльны від паперы.
Хлопчык расставіў сваіх салдацікаў на стале. Там было шмат цацак, але прыгажэй за ўсіх быў цудоўны замак з кардону, скрозь яго маленькія акенцы можна было зазірнуць усярэдзіну і ўбачыць пакоі. (Г.-Х.Андэрсан, пер. В.Лукша)
2:
Цяпер жа ён дужа перажываў распад СССР. Асабліва як дазнаўся, што Валера вялікі начальнік, робіць не ў Беларусі і наўрад ці прыедзе на рэвалюцыйнае сьвята. I ўсё з прычыны кардонаў, мытняў, разрыву эканамічных сувязяў. (В.Быкаў)
3:
Кардон, які абараняў паром, жыў нервова і напружана. (У.Караткевіч)
Łacinka: kardon
Сынонімы: 2: мяжа
Пераклады
Расейская (rus): 1: картон; 2: кордон; граница; 3: кордон