капейчына

капейчына   (назоўнік ж)

капейчына -ы

невялікія грашовыя сродкі.

...Здаўна ад яек быў увесь яе грашовы набытак, якая капейчына, заўжды патрэбная ў гаспадарцы. (Быкаў)

Бо нездарма ж вярнуўся чалавек з-за акіяну, куды быў кінуўся шукаць лепшага жыцця і лягчэйшай капейчыны, на бацькаў нешырокі загон... (Лужанін)

Таксама нейкую капейчыну прывязе. (Губарэвіч)

Ды і я якую капейчыну табе на яго перакіну. (Даніленка)

Łacinka: kapiejčyna
Нарматыўны правапіс: капейчына

Пераклады