юшка
юшка
(назоўнік ж)
1: cтрава са сьвежае рыбы з затаўкамі; рыбны адвар
акунёвая ю.;
2: поліўка (у 1 знач.)
грыбная ю.;
3: жыжка ва ўсякай страве
Сёрбай юшку, на дне гушча! (з народнага);
4: перан. кроў (разм.)
Сунуў кулаком у нос і спусціў яму юшку;
Вымаўленьне: юшка
Формы: -і, ДМ юшцы
прым. юшачны, -ая, -ае
Łacinka: juška
Сынонімы: юха, поліўка
Пераклады
Ангельская (eng): 1: fish soup; chowder; 2: (поліўка) sauce; 3: (перан. кроў) blood
Нямецкая (deu): 1: die Fischsuppe; 2: (перан. кроў) das Blut
Расейская (rus): 1: уха; 2: (поліўка) соус; подливка; 3: (перан. кроў) кровь