ґвалт

ґвалт   (назоўнік м)

ґвалт -ту

1:
Улады з дапамогай вялiзнае зграi прыкарытнiкаў, што ўжо збольшага навучылiся мове гаваркiх, старалiся не дапусьцiць гвалту. (В.Быкаў)

Тая кароткая гаворка з Мінкевічам яшчэ болей умацавала Ступака ў ягоным намеры — толькі такім чынам, які ён задумаў, і можна нешта зьмяніць у іхнім бядотным становішчы. На сілу патрэбна — сілай. На гвалт — яшчэ большым гвалтам. (В.Быкаў)

2:
Ля мерцьвяка сабралiся нямыя, хацелi несьцi яго ў халупу, ды палiцыянты стаялi абапал i не пушчалi людзей. Атмасфэра на плошчы стала напружанай, чуўся лямант i гвалт, плакалi жанкi. (В.Быкаў)

Ляціць варона па-над ракой і каркае, ды так каркае, што не ўцярпеў рак сядзець у сваей норцы і вылез паўзірацца, чаго яна галасуе. Вылез рак і пытае вароны:
— Чаго ты гэткі гвалт падняла?
(В.Ластоўскі)

3:
— Чалавек следуе законам натуры толькі ў горшым. Ён карае смерцю нават за тое, за што натура даруе ў літасці і жорсткасці сваёй... А між тым, безумоўна, падлягае смерці толькі адно злачынства - здзек з чалавечай душы, катаванне чалавечага цела... Сюды трэба аднесці гвалт над жанчынай... (У.Караткевіч)

Łacinka: gvałt
Нарматыўны правапіс: гвалт

Пераклады

Ангельская (eng): 1: violence; coercion (прымус); constraint (прымус); 2: shouts [pl.]; outcry; shouting; clamour; 3: rape
Летувіская (lit): smurtas, prievarta (прымус)
Нямецкая (deu): 1: die Gewalt; die Gewalttat; der Zwang (прымус); 2: der Aufschrei; der Schrei; der Lärm; 3: die Vergewaltigung; die Schändung
Польская (pol): gwałt
Расейская (rus): 1: насилие; 2: крик; шум; 3: изнасилование