грыб
грыб
(назоўнік м)
грыб грыба Т грыбам; мн. грыбы, -грыбоў
- а) ніжэйшая бесхларафільная расьліна ў выглядзе шапачкі на ножцы.
Я люблю хадзіць між хвой,
Цешыцца грыбамі.
(Свірка)На кожным кроку на вочы трапляюць грыбы баравікі, маслякі, бабкі. (В.Вольскі)
б) цьвёрдая нарасьць на дрэве; губа, чага.
бярозавы грыб
в) перан. пра тое, што мае форму грыба.
атамны грыб
-
ніжэйшы бесхларафільны расьлінны мікраарганізм, які выклікае браджэньне, гніеньне.
Плесневыя грыбы-пеніцылы ідуць на выраб антыбіётыкаў.
-
(звычайна ў спалучэнні са словам «стары»). разм. пагард. пра старога чалавека.
— Дык навошта я ім там, стары грыб, цяпер спатрэбіўся. (Васілевіч)
-
звычайна мн. разм. пагард. губы.
Разьвесіў грыбы.
Łacinka: hryb
Нарматыўны правапіс: грыб
Пераклады
Ангельская (eng): 1: mushroom; 2: (навук.) fungus; edible fungus
Летувіская (lit): grybas
Нямецкая (deu): 1: der Pilz; 2: (навук.) der Fungus
Польская (pol): grzyb
Расейская (rus): гриб