ґрадус

ґрадус   (назоўнік м)

ґрадус -су

1: адзінка вымярэньня тэмпэратуры (Цэльсія ці Фарэнгайта).

2: адзінка вымярэньня кутоў.

3: адзінка вымярэньня моцы алькагольных напояў.

І дзякавалі ўладзе, галоўнаму кіраўніку і мясцовым вэртыкальшчыкам, якія займелі адзіны пільны клопат — забясьпечыць самыя глухія куткі краіны сьвежай гарэлкай. Гэта належала рабіць без пасярэднікаў-злыдняў, якія нахабна заніжалі градус. (В.Быкаў)

4: ступень.

Łacinka: gradus
Нарматыўны правапіс: градус
Сынонімы: 4: ступень

Пераклады

Ангельская (eng): 1-2: degree; 3: (ступень моцнасьці напояў, разм.) percent; 4: degree
Летувіская (lit): laipsnis
Нямецкая (deu): das Grad
Польская (pol): stopień
Расейская (rus): 1-3: градус; 4: градус; степень