дзелавіты
дзелавіты
(прыметнік)
дзелавіты
старанны і ўмелы ў рабоце, талковы; вопытны, спрактыкаваны ў справах.
Ён, Францыск Скарына, хоць не багаты, але здольны і вучоны, настойлівы і дзелавіты, ён той, хто сваёю працай, воляй адолеў цяжкасьці і перашкоды і ўзьняўся да вышынь тагачаснай адукацыі. (А.Петрашкевіч)
Няправільна. Аляксею падабалася простая, дзелавітая (трэба: дзелавая) гутарка падпалкоўніка. (І.Мележ)
Łacinka: dziełavity
Нарматыўны правапіс: дзелавіты
Пераклады
Расейская (rus): деловитый