дзядзінец

дзядзінец   (назоўнік м)

дзядзінец -нца М -нцы

1: абгароджаны двор вакол якога-небудзь будынка.

У сонечна-снежныя дні Стэфка выводзіла дзяцей на дзядзінец (З.Бядуля)

Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном, ён увайшоў у хату. (З.Бядуля)

Чалядня стаяла ў самым канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчыны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. (Пташнікаў)

2: тое ж, што і бабінец.

Łacinka: dziadziniec
Нарматыўны правапіс: дзядзінец
Сынонімы: 2: бабінец

Пераклады

Расейская (rus): 1: огороженный двор; 2: паперть