дэмакратыя
дэмакратыя
(назоўнік ж)
(па-грэцку: δημοκρατία — «народаўладзьдзе», «рэспубліка») — форма кіраваньня дзяржавай або палітычная сыстэма, пры якой улада ажыцьцяўляецца праз прамое народаўладзьдзе (прамая дэмакратыя) альбо праз прадстаўнікоў, абіраных народам або нейкай часткай народа (прадстаўнічая дэмакратыя). Галоўнай прыкметай дэмакратыі зьяўляецца забеспячэньне прапарцыйнага прадстаўніцтва ва ўладзе як мага шырэйшых інтэрасаў насельніцтва, прысутных у краіне, а таксама дынамічная зьмена прадстаўнічай улады разам са зьменай адпавядных гэтых інтэрасаў у часе
Łacinka: demakratyja
Пераклады
Ангельская (eng): democracy
Гішпанская (spa): democracia
Італьянская (ita): democrazia
Летувіская (lit): demokratija
Нямецкая (deu): die Demokratie
Польская (pol): demokracja
Расейская (rus): демократия
Украінская (ukr): демократія
Чэская (ces): demokracie