бацькаў

бацькаў   (прыметнік)

бацькаў

які належыць, уласцівы бацьку.

Спытаў Іван, з затоеным смехам гледзячы на амаль зусім распагоджаны бацькаў твар. (Я.Брыль)
Малады кавальчук, бацькаў падручны, пачаў нешта вельмі зарана на яе прыглядацца: у рухавым падростку ён пазнаваў будучую прыгожую жанчыну. (К.Чорны)
Бо нездарма ж вярнуўся чалавек з-за акіяну, куды быў кінуўся шукаць лепшага жыцьця і лягчэйшай капейчыны, на бацькаў нешырокі загон... (Лужанін)

Łacinka: baćkaŭ
Нарматыўны правапіс: бацькаў
Сынонімы: бацькаўскі

Пераклады

Ангельская (eng): father
Расейская (rus): отцовский