аґрэст
аґрэст
(назоўнік м)
аґрэст -ту
1: кустовая садовая расліна з гладкімі або апушанымі ягадамі ад белага да чорнага колеру і з калючкамі на галінках.
Які сяголета шчаслівы і ўраджайны выпаў год: ва ўсіх садах агрэст і слівы, клубнікі повен агарод. (П.Глебка)
Пад саменькімі нашымі вокнамі добра кусціўся малады сліўняк, а ўздоўж драцяной агарожы шчыльна стаяў, вызверыўшыся калючымі лапамі, агрэст. (Лужанін)
2: кальцыева-алюмініевы мінэрал з клясы сылікатаў залічаны да групы гранатаў; хімічная формула Ca3Al2(SiO4)3.
Łacinka: agrest
Нарматыўны правапіс: агрэст
Пераклады
Ангельская (eng): 1: gooseberries; 2: grossular
Італьянская (ita): 1: uva spina; 2: grossularia
Летувіская (lit): 1: agrastas; 2: grosuliaras
Нямецкая (deu): 1: die Stachelbeere
Расейская (rus): 1: крыжовник; 2: гроссуляр; гроссулярит